Аляксандр Саладуха адказаў пра ўдзел у святкаванні 100-годдзя БНР

Wideo

Арганізатары свята Незалежнасці хочуць, каб на канцэрце выступіў вядомы выканаўца. Аляксандр Саладуха не вельмі ахвотна каментуе запрашэнне.

«Калі я буду ведаць, што мерапрыемства афіцыйна дазволенае, я ўсім журналістам адкажу», – распавёў belsat.eu артыст.

Адзін з арганізатараў канцэрту – Уладзімір Плавінскі – таксама не захацеў раскрываць падрабязнасцяў.

«Мы таксама не каментуем. Хай будзе жарт.Ну, ён класны, мы хочам максімум гуртоў і музыкаў цікавых максімальна шырокаму колу насельництва. Гэта ж свята», – адказаў ён.

«Свята незалежнасці» пройдзе 25 сакавіка каля Опернага тэатру ад 14-й да 19-й.

Ужо цяпер вядома, што ўзяць удзел у канцэрце запрасілі «Дзецюкоў», Міхалка, Вайцюшкевіча, «Краму», «Neuro Dubel», «Amaroka», «J:Морс», Пятра Клюева, «Akute».

Тэлеканал belsat.eu у кастрычніку падараваў Аляксандру Саладуху байку з гербам Пагоня пасля таго, як спявак сказаў, што не носіць рэчы з беларускай сімволікай, бо іх у яго няма.

***

Гарадскія ўлады на мінулым тыдні дазволілі арганізаваць на Дзень Волі канцэрт і мітынг побач з Тэатрам оперы і балету. Мерапрыемства мае адбыцца на плошчы Парыскай Камуны (збор а 13-ай).

Частка аргкамітэту пагадзілася на такі кампраміс, але падала ў Менгарвыканкам зварот аб мэтазгоднасці шэсця (не настойваючы на ягонай прынцыповасці). Другая частка – ухваліла рашэнне ўладаў, але працягвае настойваць на шэсці па цэнтры Менску. 5 сакавіка яны заявілі, што будуць спрабаваць атрымаць дазвол уладаў на яго правядзенне.

Грошы на Свята Незалежнасці збіраюць талакою. На сайце Talaka.by ужо сабралі 63% неабходнай сумы. Сродкі таксама збіраюць альтэрнатыўнымі спосабамі. Актывісты намагаюцца прыцягнуць спонсараў. Кампанію рублём ужо падтрымаў Зміцер Дашкевіч і ягоная мэблевая фірма «Цесляры», пералічыўшы на арганізацыю ўрачыстасцяў #БНР100 тысячу рублёў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары