«Алмазу» – 13 гадоў. Нацыянальная бібліятэка адзначае дзень нараджэння


Нацыянальнай бібліятэцы 13 год.

13 год таму адчыніўся новы будынак нацбібліятэкі, які часам клічуць «Алмаз».Вы не паверыце, але гэта адзін з самых незвычайных будынкаў свету.

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 16 czerwca 2019

Як будаваўся адзін з самых незвычайных будынкаў не толькі Беларусі, але і свету.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі была заснаваная ў 1922 годзе на аснове бібліятэкі БДУ. 16 чэрвеня 2006 году ў Менску пачаў працу новы будынак, які месціцца каля станцыі метро «Усход». Хоць сам праект быў распрацаваны яшчэ ў 1980-х гадах, але будаўніцтва распачалося толькі праз 15 год!

Важыць Нацыянальная бібліятэка 115 000 тон. Сродкі на будаўніцтва прымусова спаганялі з бюджэтнікаў, а, паводле словаў Аляксандра Лукашэнкі, Садам Хусэйн выдаткаваў на будаўніцтва $ 500 тыс. Дарэчы, чытацкі білет № 1 належыць кіраўніку краіны.

Будынак трапляе ў розныя рэйтынгі – як самых прыгожых, так і самых брыдкіх будынкаў. У 2013 годзе амерыканскае выданне «Flavorwire» у рэйтынгу самых фантастычных архітэктурных працаў паставіла Нацыянальную бібліятэку на 11-е месца.

Фота вокладкі: Viktor Drachev/TASS/Forum

ВЯ belsat.eu

Стужка навінаў