Алесь Смалянчук прэзентаваў жыццяпіс Рамана Скірмунта. Гісторык працаваў над кнігаю 20 гадоў


Гарадзенкі гісторык Алесь Смалянчук скончыў адно з найбуйнейшых даследаванняў, прысвечанае Раману Скірмунту. Ягоная кніга «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю» пабачыла свет. Гісторык працаваў над выданнем манаграфіі фактычна 20 гадоў.

Раман Скірмунт быў сапраўдным патрыётам свайго краю. Ён актыўна прымаў удзел у палітыцы, быў чальцом Дзяржаўнай Думы, потым Дзяржаўнай Рады. Падчас Першай сусветнай вайны далучыўся да беларускага руху. Пры гэтым Рамн Скірмунт свядома называў сябе беларусам. У 1918-м стаў прэм’ер-міністрам Беларускай Народнай Рэспублікі, у 1930-я быў польскім сенатарам.

Раман Скірмунт

Род Скірмунтаў

Радавы маёнтак Скірмунтаў быў у Парэччы і Моладаве на Берасцейшчыне.

У Парэччы Скірмунты стварылі вядомую бадай ва ўсёй Еўропе суконную фабрыку, у Моладаве функцыянаваў першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі цукровы завод. Прычым тэхналогія, якая ўжывалася на заводзе, была распрацоўкай Аляксандра Скірмунта, бацькі Рамана. Акрамя гэтага працавалі ў маёнтках цагельня, сыраварня, вінакурня, лясная прамысловасць.

Суконная фабрыка ў Парэччы

Адметна, што моладаўскія і парэцкія Скірмунты былі рознымі. У прыватнасці ў Моладаве Генрых Скірмунт размаўляў па-польску. Прымушаў мясцовых вяскоўцаў хадзіць у касцёл. Раман Скірмунт, наадварот, лічыў сябе беларусам.

Росквіт і заняпад радавых маёнткаў Скірмунтаў

Камуністы, якія прыйшлі з Усходу, знішчылі апошніх прадстаўнікоў Скірмунтаў. У лесе пад Моладавам пастаўлены памятны знак – месца расстрэлу Генрыха Скірмунта і ягонай жонкі. Крыжы былі пастаўленыя з ініцыятывы польскіх фундацыяў і беларускіх краязнаўцаў на пачатку 1990-х гадоў.

Месца расстрэлу Генрыка Скірмунта

Рамана Скірмунта камуністы азбілі ў 1939-м забілі. Парэшткі ягоныя перапахаваныя. Магіла прэм’ер-міністра БНР знаходзіцца ў Парэччы. Але дзе дакладна пахаваны Раман Скірмунт – невядома.

Аляксандр Смалянчук піша, што мясцовыя людзі ведаюць, дзе ён пахаваны, і памятаюць пра месца. Паводле гісторыка, ёсць адзнакі – гэта адмысловая кладка. Але, паводле даследчыка, варта пачакаць, пакуль зменяцца часы і можна будзе паставіць помнік, які не знішчаць вандалы.

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў