Актывісты зладзілі пікет з «экстрэмісцкімі» плакатамі


Актывісты кампаніі Legalize Belarus, якая выступае за дэкрыміналізацыю звароту кантраляваных рэчываў і змякчэнне «наркатычнага» артыкула 328, правялі акцыю салідарнасці з пакаранымі за «экстрэмізм».

Пра гэта яны паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook.

14 сакавіка некалькі чалавек сфатаграфаваліся ў лесе з плакатамі, дзе цытаваліся матэрыялы, аднесеныя ўладамі да спісу «экстрэмісцкіх». У гэтым спісе шмат файлаў з адвольнымі назвамі кшталту «mPQGJNVPBbw» або «Без названия»Што ўтрымліваюць такія файлы – невядома.

Фота з Facebook-старонкі Legalize Belarus

Адзін з актывістаў трымаў аркуш з падрабязным апісаннем «экстрэмісцкага файлу». Меркавана, гаворка ідзе пра фотаздымак з акцыі мастака Алеся Пушкіна. У 1999 годзе ён прывез тачку гною пад адміністрацыю Лукашэнкі.

Фота з Facebook-старонкі Legalize Belarus

Таксама былі плакаты з «экстрэмісцкімі» надпісамі, адзін з якіх перакладаецца з ангельскай як «класавая вайна» . За шапку з гэтым надпісам раней неаднаразова штрафавалі ўдзельнікаў анархічнага руху.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў