Актывіста будуць судзіць за тое, што ён не прыйшоў на «прафілактычную размову» ў КДБ


Сёння, 23 сакавіка, у 16.30 у Баранавічах актывіста Іллю Сенько чакае разгляд адміністрацыйнай справы па арт. 23.4 КоАП («Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы»).

Пра гэта стала вядома з позвы, якую ўчора ўчастковы ўручыў хлопцу пры сустрэчы са словамі, што гэта з-за таго, што ён не з’явіўся ў КДБ на «прафілактычную размову».

Нагадаем, больш за месяц таму валанцёрамі культурна-асветніцкай установы «Крытычнае мысленне» сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ. На размову па тэлефоне спрабавалі выклікаць Іллю Сянько, які ў кастрычніку 2017 года быў затрыманы з расейскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым і асуджаны па арт. 17.10 КоАП («публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі») да штрафу з канфіскацыяй жорскага дыску камп’ютара. Аднак хлопец прапанаваў супрацоўніку даслаць яму позву і адмовіўся без яе прыходзіць. Тады на размову выклікалі яго маці, якой супрацоўнік Баранавіцкага міжраённага аддзела КДБ па Берасцейскай вобласці Мікалай Безік расказваў «байкі» пра ўстанову, а таксама прымусіў падпісаць позву за сына, паведамляе spring96.org.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў