Баку і Менск абмяркоўваюць выкарыстанне нафтаправоду Адэса-Броды для пастаўкі нафты ў Беларусь.
Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік азербайджанскай кампаніі (SOCAR) Ібрагім Ахмедаў.
«Выкарыстанне нафтаправоду Адэса-Броды абмяркоўваецца як адна з магчымых опцыяў», – цытуе ria.ru прадстаўніка SOCAR.
Раней Ібрагім Ахмедаў пацвярджаў, што тэхнічныя магчымасці для такіх паставак сапраўды ёсць. Каб прывезці нафту ў Беларусь, яе спачатку трэба даставіць нафтаправодам на ўзбярэжжа Грузіі, затым танкерам – у Адэсу. А адтуль па чыгунцы або трубаправодам – на беларускія НПЗ. Але ёсць і іншыя схемы.
Паводле першага віцэ-прэм’ера Дзмітрыя Крутога, Беларусь вядзе перамовы пра пастаўкі нафты з Украінай, Польшчай, краінамі Балтыі ды Казахстанам.
З 1 студзеня 2020 года Расея спыніла пастаўкі нафты ў нашу краіну, паколькі мінулагодняя дамова закончылася, а новую так і не падпісалі.
ЮВ belsat.eu