Адразу два фільмы, якія паўсталі пры ўдзеле «Белсату», пакажуць на фестывалі «Opolskie Lamy»


Кінастужку «Чыстае мастацтва» Максіма Шведа і фільм «Сума» Андрэя Куцілы пакажуць на польскім кінафестывалі «Opolskie Lamy». Фестываль адбудзецца з 4 да 12 кастрычніка.

Hавiны
Беларускія ўлады ставяць на Малевіча: інтэрв’ю з рэжысёрам фільма «Чыстае мастацтва»
2019.05.28 16:44

Спецпаказы адбудуцца 8 кастрычніка («Сума» а 18:00) і 10 кастрычніка («Чыстае мастацтва» а 17:00).

Пасля паказаў запланаваныя сустрэчы з рэжысёрамі кінастужак.

Абодва фільмы паўсталі пры ўдзеле тэлеканалу «Белсат».

Дарэчы, фільм «Сума», які летась атрымаў узнагароду на прэстыжным кінафестывалі IDFA у Амстэрдаме, працягвае вандраваць па свеце. У кастрычніку стужка пабывае на яшчэ трох кінафестывалях: у ЗША на «Tryon International Film Festival», «International Film Festival OFF CINEMA» у польскім горадзе Познань ды на «Beholders; documentary dialogues» у Галандыі. А «Чыстае мастацтва» пакажуць у межах конкурснай праграмы «Art Doc Fest» у Рызе.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў