Дзіця ў Бабруйску засталося ў пакоі сам-насам і выпала з акна


У Бабруйску 12 траўня аднагадовы хлопчык выпаў з акна другога паверха. Дзіця з крэсла залезла на падаконнік і адчыніла самастойна акно, паведамляе Следчы камітэт.

Бацькі і старэйшая сястра дзіцяці ў гэты час знаходзіліся ў іншым пакоі.

Хлопчыка, што выпаў з акна на вуліцы знайшла суседка, у руках у дзіцяці была ручка ад акна. Цяпер дзіця ў шпіталі, яго стан ацэньваецца як здавальняючы.

Hавiны
У Гомлі трохгадовае дзіця выпала з акна сёмага паверху
2019.05.13 11:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў