Адміністратарку ТГ-канала «Кантроль аўтазакаў Менск» пакаралі 15 соднямі арышту


У чацвер, 16 снежня, суд Савецкага раёну Менску прызнаў адміністратарку ТГ-канала «Кантроль аўтазакаў Менск» Ганну Аленскую вінаватай паводле арт. 23.34 КаАП (парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах) і пакараў 15 соднямі арышту.

25-гадовую Ганну Аленскую затрымалі аператыўнікі ГУБАЗіК 14 снежня, у дзяўчыны ў кватэры адбыўся ператрус.

На відэа, апублікаваным пасля затрымання ГУБАЗіКам, Аленская распавядае, што адмініструе канал «Кантроль аўтазакаў Менск» (каля 11 тысяч падпісчыкаў) і чат «Контроль лошков-петушков». Мэта каналаў – абмен інфармацыяй аб месце знаходжання сілавікоў, каб пазбегнуць затрыманняў падчас акцыяў пратэсту.

Пасля затрымання Аленскай сілавікі захапілі кантроль над каналам «Кантроль аўтазакаў Менск» і чатам «Контроль лошков-петушков».

Праз два дні Аленскую пакаралі 15 соднямі арышту, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў пратэставым маршы 25 кастрычніка. Паводле пратаколу, Аленская «прыняла актыўны ўдзел у групе асобаў, пазначанай бел-чырвона-белай сімволікай, в вулічным шэсці». Аленская падчас суду не аспрэчвала свой удзел у маршы.

Рашэнне аб пакаранні дзяўчыны адміністратыўным арыштам прыняла суддзя Жуковіч.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў