Адбыўся збой у працы Skype па ўсім свеце


Карыстальнікі Skype з розных краін свету сутыкнуліся са збоямі ў працы праграмы. Пра гэта сведчаць дадзеныя сэрвісу Downdetector.

У асноўным непаладкі назіраюцца ў гарадах ЗША і Японіі. Аднак аб праблемах таксама паведамляюць карыстальнікі з Канады, Перу, Чылі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Камбоджы, Сінгапура і Філіпін і іншых краін.

Большасць з іх сутыкнуліся са збоем пры ўваходзе ў дадатак (75%). Яшчэ 13% паведамілі аб праблемах з атрыманнем паведамленняў, 11% – аб збоях пры галасавых званках.

У афіцыйным запісе тэхпадтрымкі Skype у Twitter гаворыцца, што ў дадатку адбыўся «часовы тэхнічны збой, які прывёў да збою прыкладання ў некаторых карыстальнікаў», аднак у дадзены момант праблема вырашана.

Раней праблемы ў працы Skype назіраліся 29 і 31 студзеня.

КА, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў