Ад выбуху на вяселлі ў Кабуле загінулі 63 асобы


Колькасць ахвяраў выбуху на вяселлі ў сталіцы Афганістану Кабуле вырасла да 63 чалавек, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на газету The New York Times. Пацярпелі 183 асобы, сярод іх ёсць жанчыны і дзеці.

Выбух адбыўся каля 22:40 па мясцовым часе ў суботу.

Паводле афганскага МУС, тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне падчас вяселля ў гатэлі «Дубай Сіці Хол» на захадзе Кабулу. У гэты момант там знаходзіліся каля тысячы наведнікаў.

На дадзены момант ніводная з дзейных у краіне антыўрадавых груп не ўзяла на сябе адказнасць за гэты напад, а рух «Талібан» асудзіў яго, адмаўляючы сваю датычнасць.

КА belsat.eu

Стужка навінаў