Сусветная арганізацыя аховы здароўя прыводзіць апошнія звесткі адносна сітуацыі з каронавірусам COVID-19 у свеце.
Паводле САЗ, каронавірус быў выяўлены ў 151 краіне ды тэрыторыі па ўсім свеце.
Агулам пацверджана 168 019 выпадкаў заражэння, найбольш з іх – у Кітаі (81077), Італіі (24747), Іране (14991), Паўднёвай Карэі (8236) ды Іспаніі (7753).
Ад каронавіруснай інфекцыі памерлі 6610 чалавек.
МГ belsat.eu