Абвешчаныя кандыдаты на пасаду генеральнага сакратара Рады Еўропы


У Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы назвалі імёны кандыдатаў на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі, сярод якіх былая кіраўнік МЗС Грэцыі і цяперашні міністр замежных справаў Бельгіі.

Старшыня камітэту міністраў Рады Еўропы атрымаў шорт-ліст кандыдатаў на пасаду генеральнага сакратара. У яго трапілі кіраўнік МЗС Бельгіі Дыдзьё Рэйндэрс, былы прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, дэпутат парламента і былая кіраўніца МЗС Грэцыі Дора Бакаяні і намеснік прэмʼер-міністра і кіраўнік МЗС Харватыі Марыя Пейчыновіч-Бурыч.

Згодна працэдуры, камітэт міністраў Рады Еўропы правядзе сумоўе з кожным з кандыдатаў у сакавіку, пасля чаго вынесе на разгляд Парламенцкай асамблеі рады фінальны спіс прэтэндэнтаў. Выбары пройдуць у чэрвені, да працы новы генеральны сакратар прыступіць 1 кастрычніка сёлета.

З 2009 года пасаду генеральнага сакратара Рады Еўропы займае нарвежац Турбʼерн Ягланд (ён быў пераабраны ў 2014 годзе). У Нарвегіі ў розны час ён займаў пасады старшыні парламенту, прэмʼер-міністра і міністра замежных справаў. З 2009 па 2015 год Ягланд таксама займаў пасаду старшыні нарвежскага нобэлеўскага камітэту, які вызначае пераможцу Нобэлеўскай прэміі міру.

Аб’ектыў
Рада Еўропы актывізуе стасункі з беларускімі судамі
2017.12.19 21:47

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў