«Абезгаловілі штаб». У Менску зноў затрымалі Марыю Мароз – кіраўніцу каманды Ціханоўскай


8 жніўня, напярэдадні дня галасавання 9 жніўня, у Менску была зноў затрыманая кіраўніца штабу кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай Марыя Мароз.

«Толькі што затрымалі Марыю Мароз. Мы пад’ехалі да штабу, і адразу яе затрымалі. Усунулі ёй нейкія коркі, пасадзілі ў сіні бусік – 92 82 ІК-7 – і ўвязлі», – адзначыла ў каментары belsat.eu прэс-сакратарка штабу Ганна Красуліна.

Куды завезлі затрыманую невядома – міліцыянты называлі РАУС то Цэнтральнага, то Савецкага раёнаў Менску.

Афіцыйная прычына затрымання – удзел у адміністрацыйным працэсе, хоць, паводле Красулінай «на ёй нічога няма».

«Раней за панядзелак ніякага адміністрацыйнага працэсу не будзе. Гэта значыць, што нам абезгаловілі штаб адзінага кандыдата», – распавяла прэс-сакратарка штабу.

Абноўлена
Амаль на 2 гадзіны затрымалі Марыю Мароз – кіраўніцу штабу Ціханоўскай
2020.08.06 13:46

Марыю Мароз ужо затрымлівалі 6 жніўня «для тлумачальнай размовы».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў