Сірыйскія паўстанцы заяўляюць, што ім удалося збіць ваенны самалёт на поўначы Сірыі.
{movie}Сірыйскія паўстанцы заяўляюць што збілі вайсковы самалёт.|left|6190{/movie}Апазіцыянеры паведамляюць, што знішчальнік быў збіты 4 верасня інтэнсіўным агнём з кулямётаў. Тым часам дзяржаўныя тэлеканалы паведамляюць, што самалёт разбіўся праз тэхнічныя праблемы.
Сірыйскае войска, вернае дыктатару Башару аль-Асаду, усё часцей выкарыстоўвае авіяцыю ў вайне супраць паўстанцаў. Апошнія ж маюць пераважна лёгкую стралковую зброю, часам паўстанцы ўзброеныя рэактыўнымі ракетамі і буйнакалібернымі кулямётамі.
belsat.eu