Нігерыйскія футбалісты нелегальна жывуць пад Днепрапятроўскам


Трынаццаць спартоўцаў з Нігерыі ўжо месяц застаюцца ў краіне без дазволу на працу, трэнера і грошай.

Украінская міграцыйная служба збіраецца дэпартаваць з краіны цэлую афрыканскую каманду найвышэйшай лігі, якая жыве на закінутай турбазе пад Днепрапятроўскам. Ва Украіну яны прыехалі з менеджарам, які паабяцаў, што ўсіх іх абавязкова набудуць мясцовыя клубы.

Футбалісты жывуць у вельмі спецыфічных умовах: жахлівыя пакоі, душ з рачною вадою і адна лядоўня – дый тая з савецкіх часоў. Ежу прывозяць раз на тыдзень, але яе не хапае. Таму хлопцы ходзяць па суседніх вёсках і просяць у мясцовых. Напачатку кожнаму далі 200 грыўняў, сказалі – “на дробныя выдаткі”. Але нават на самыя неабходныя рэчы сродкаў ужо не засталося.

Жывуць хлопцы з бабуляю, якая ўсё яшчэ працуе на турбазе. Яна распавядае, што хлопцы вельмі добрыя і акуратныя. Зранку прачынаюцца – і адразу на прабежку. Не паляць, не п’юць. {movie}Мясцовая жыхарка: Добрыя хлопцы! Не п’юць і не паляць|right|6172{/movie}

Тым часам пра галодных афрыканцаў даведаліся мясцовыя праваахоўныя органы і адразу прыехалі на турбазу з праверкаю. Выявілася, што візы ў футбалістаў ужо тры месяцы як скончыліся, а прыехалі яны ўвогуле як турысты. Таму за незаконную працу ў краіне цяпер іх чакае дэпартацыя, паведамляюць.

Пасля ўмяшання ў гісторыю Міністэрства ўнутраных справаў з’явіўся і менеджар. Ён паведаміў, што ўжо набыў квіткі ды хутка вывезе футбалістаў у Нігерыю. Што да ўмоваў пражывання, то, на меркаванне менеджара, на радзіме яны жылі яшчэ горш. {movie}Быт нігерыйскіх футбалістаў|right|6171{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў