Беларусь з камплектам медалёў на лонданскай Паралімпіядзе


Пасля трох працоўных дзён лонданскай Паралімпіяды на рахунку беларускай зборнай тры медалі: залаты, срэбны і бронзавы.

Двойчы праявіў сябе 18-гадовы плывец Ігар Бокій. Ён быў першым на стометроўцы батэрфляем і другім на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Аляксандр Субота паказаў трэці вынік у трайным скачку.

У медальным заліку Беларусь займае 25-е месца. У першую пяцёрку ўваходзяць Кітай (20, 15, 21), Аўстралія (11, 5, 13), Вялікая Брытанія (9, 16, 11), Украіна (9, 6, 7) і Расея (8, 9, 5).

Спаборніцтвы працягнуцца яшчэ тыдзень.

belsat.eu

Стужка навінаў