Партызанскі раён сталіцы на паўгода стане зонаю без "чарнілаў"


Ранейшая забарона на продаж “марачнага віна” цягам лета зменшыла колькасць злачынстваў і правапарушэнняў.

Паводле ГУУС Менгарвыканкаму, у выніку ўведзенага абмежавання істотна знізілася смяротнасць праз ужыванне алкаголю. Да таго ж, згодна са звесткамі праведзенага анкетавання, 80 % насельніцтва раёну падтрымалі антыалкагольную ініцыятыву адміністрацыі.

З улікам трохмесячнага станоўчага досведу ўлады Партызанскага раёну сталіцы вырашылі працягнуць эксперымент да канца 2012 года. Раённая адміністрацыя інфармуе кіраўнікоў аб’ектаў гандлю аб прынятым рашэнні.

У пачатку наступнага года сітуацыю зноў прааналізуюць. Не выключаецца, што забарона на продаж падобных напояў будзе сталая.

belsat.eu

Стужка навінаў