Грузія: Баевікі, што ўзялі закладнікаў, забітыя


Падчас адмысловай аперацыі на ўчастку грузінска-расейскай мяжы ліквідаваныя 11 баевікоў, трое спецназаўцаў загінулі.

Грузінскія медыі паведамляюць, што на грузінскую тэрыторыю з Дагестану прабралася група з прыкладна 20 добра ўзброеных баевікоў. За апошнія дні яны захапілі тры групы мясцовых жыхароў – усяго каля 10 чалавек. Напярэдадні пяць чалавек удалося вызваліць. Затым вызвалілі яшчэ адну групу, аднак да апошняга часу дыверсанты ўтрымлівалі некалькі чалавек у якасці закладнікаў.{movie}Аперацыя па ліквідацыі баевікоў у Грузіі|right|6069{/movie}

Падчас аперацыі пераследу ўзброенай групоўкі загінулі тры працаўнікі спецпадраздзялення Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі, яшчэ пяць працаўнікоў – параненыя. «Што датычыць групы дыверсантаў, то на сённяшні момант ліквідаваныя 11 чальцоў узброенай групоўкі. Яшчэ шасцёра дыверсантаў акружаныя і вядзецца аперацыя для іх затрымання. МУС Грузіі выказвае спачуванне сем’ям загінулых», – падае МУС Грузіі.

Міністэрства паведаміла: вызваленыя закладнікі заяўляюць пра напад узброеных дыверсантаў, якія запалохвалі закладнікаў і абяцалі забіць іх у выпадку аказання супраціву або ўцёкаў. Пры гэтым не ўдакладняецца, ці ўсе закладнікі вызваленыя да гэтага часу.

belsat.eu

Стужка навінаў