Пхеньян пад вадою: моцныя паводкі ў Паўночнай Карэі


Больш за 2 тысячы гектараў сельскагаспадарчых палеткаў залітыя вадою, знішчаныя больш за 240 дамоў, паведамляе паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва KCNA.

{movie}Залевы ў Пхеньяне|left|5930{/movie}Прынамсі 660 чалавек сталі вымушанымі перасяленцамі. У выніку паводак пацярпеў Пхеньян, правінцыі Хўаньхэ і Кангўон.

Сёлета гэта ўжо другая моцная паводка ў Паўночнай Карэі. У выніку першай паводкі, выкліканай моцнымі залевамі, што абрынуліся на краіну ў чэрвені, загінулі 169 чалавек, былі параненыя 144 чалавекі, яшчэ 400 лічацца зніклымі без вестак.

belsat.eu

Стужка навінаў