Міліцыя цісне на актывістаў БХД


Міліцыянты патрабуюць ад дзеячаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі тлумачэнняў наконт іхнага ўдзелу ў пікетах за байкот выбараў.

Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэння партыі БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў, што сёння зранку працаўнікі міліцыі званілі да актывістак – Галіны Каржанеўскай, Іны Лойкі, Марыны Хоміч з патрабаваннямі з’явіцца ў РУУС. {movie}Віталь Рымашэўскі пра ціск на актывістаў БХД|left|5731{/movie}

“Калі актывісткі сказалі, што не могуць прыехаць, міліцыянты навязаліся да іх прыехаць самі”, – сказаў Рымашэўскі. Паводле яго, дзяячкам інкрымінуецца парушэнне адміністратыўнага заканадаўства, складаецца пратакол і справа накіроўваецца ў суд.

Палітык лічыць, што ўлады найбольш зачапіў збор подпісаў за вызваленне палітвязняў, бо больш за ўсё пытанняў з боку міліцыянтаў менавіта ў гэтай тэме. “Байкот і палітвязні – на гэта найбольш балюча рэагуюць ўлады, і гэта найбольш небяспечна для іх. Супраць гэтага выкарыстоўваецца рэпрэсіўны апарат”, – адзначыў Рымашэўскі. {movie}Галіна Каржанеўскаяі пра ціск на актывістаў БХД|left|5732{/movie}

Палітык заявіў, што такімі метадамі актыўных прадстаўнікоў беларускага грамадства нельга запужаць.

Актывістка БХД Галіна Каржанеўская паведаміла, што 22 жніўня адбудзецца суд над чальцамі ініцыятыўнай групы Марыны Хоміч за пікет, які адбыўся на Камароўскім рынку. Каржанеўская перакананая, што міліцыю да сябраў БХД скіраваць магла толькі акруговая выбарчая камісія, бо парушэнняў грамадскага парадку падчас пікету не было. Актывістка сказала, што сама адправіла з пікета чалавека, які правакаваў мінакоў і “гнаў хвалю”.

“Падчас сённяшняга спаткання міліцыянт паводзіўся абсалютна карэктна, але сам сэнс – гэта запалохванне, – паведаміла Каржанеўская. – Але мяне не застрашыць, я ведаю, чым я займаюся”.

belsat.eu

Стужка навінаў