Апытанне: «Ліверпул» у Гомлі


Сёння а 21 гадзіне 5-разовыя ўладальнікі Кубку чэмпіёнаў і 11-разовыя пераможцы Еўракубкаў упершыню згуляюць у Беларусі. На матч “Ліверпулу” і мясцовага “Гомлю” ўжо раскупленыя ўсе квіткі.

Каманды згуляюць у межах кваліфікацыі Лігі Еўропы. Да двубою з “Ліверпулам” “Гомель” перамог фарэрскі “Вікінгур” і македонскую “Рэнову”. Для англійскай каманды гэта будзе першы афіцыйны матч з новым трэнерам Брэндэнам Роджэрзам. У ранейшых таварыскіх гульняў дамагчыся перамогі ліверпулцы не здолелі.

Сотні фанатаў, якія ад самае раніцы чакалі “Ліверпул” каля гатэлю “Замкавы”, распавялі “Белсату”, што ў гэтай гульні вынік не лічыцца. Яны спадзяюцца перадусім на добрую гульню, аднак сумняваюцца ў перамозе “Гомлю”.

Падрабязнасці ў відэаапытанні.

belsat.eu

Стужка навінаў