Шведы закідалі рэзідэнцыю Лукашэнкі плюшавымі цацкамі?


Шведскія выданні «Aftonbladet» і «The lokal» паведамляюць, што ранкам 4 ліпеня двое грамадзянаў Швецыі праляцелі праз літоўска-беларускую мяжу і скінулі над Менскам 1000 плюшавых мядзведзікаў на парашутах. Да цацак былі прымацаваныя малыя плакаты з надпісамі ў абарону свабоды слова. Міністэрства абароны Беларусі зняпраўджвае гэтую інфармацыю.

«Было неабходна ўзяць на сябе пэўную рызыку, каб паказаць, наколькі гэта важна. Але журналісты і дысідэнты рызыкуюць у гэтай краіне штодня, рызыкуюць трапіць у турму і быць катаванымі», – прыводзіць выданне словы аднаго з арганізатараў акцыі.

Паводле паведамленняў шведскіх медыяў, самалёт на нізкай вышыні вылецеў з аднаго з аэрадромаў Літвы раніцаю, пакуль не развіднела, і трымаўся на нізкай вышыні, каб не засяклі радары. Над Менскам ён скінуў цацкі і паспяхова вярнуўся на тэрыторыю Літвы.

Міністэрства абароны гэтую інфармацыю абвяргае. «За апошнія содні парушэнняў дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы не было, – гавораць у прэс-службе Міністэрства абароны. – Усе маршруты пералётаў паветраных суднаў адсочаныя. За апошнія содні дзяжурныя сілы супрацьпаветранай абароны правялі больш за 1000 паветраных судоў».

belsat.eu

Стужка навінаў