9 лютага вырастуць кошты на аўтамабільнае паліва


9 лютага кошты на паліва вырастуць на адну капейку. Канцэрн «Белнафтахім» паведамляе, што прычынаю для росту коштаў гэтым разам з’яўляецца інфляцыя.

З нядзелі, 9 лютага бягучага году кошт бензіну АІ-92 складзе 1,70 руб., АІ-95 – 1,80 руб., АІ-98 – 2,02 руб., ДТ – 1,80 руб.

Гэтым разам, паводле прэсавай службы «Белнафтахім», рост коштаў на аўтамабільнае паліва абумоўленыя паскоранымі тэмпамі зніжэння курсу нацыянальнай валюты.

З пачатку бягучага году кошты на паліва вырастуць шосты раз.

Hавiны
TUT.BY: Гуцэрыеў будзе прадаваць паліва расейскім АЗС у Беларусі
2020.02.07 16:14

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў