Рыхтаванне да «Дажынак» ідзе ў аўральным рэжыме. Горад перанасычаны рабочымі, што праводзяць рамонтныя і будаўнічыя працы адначасова. Цяпер уся ўвага тут надаецца тэрмінам. Якасць – на другім плане, не кажучы ўжо пра ўмовы працы ды правілы бяспекі.
За апошнія месяцы на будоўлях, якія рыхтуюць Горкі да «Дажынак», адбылося 7 няшчасных выпадкаў, два з іх – з цяжкімі наступствамі.
Меркаванні саміх жыхароў адносна грандыёзнага рамонту раздзяліліся: адныя наракаюць на нязручнасці, іншыя згодныя цярпець дзеля таго, каб горад зрабіўся прыгажэйшым. Пра бяспеку ж будаўнікоў асабліва ніхто і не задумваецца.
belsat.eu