Адзіны ў Беларусі аператар высакахуткаснага бесправаднога інтэрнэту 4G паводле тэхналогіі LTE 11 чэрвеня спыняе аказанне паслугаў. Гэтае рашэнне ў кампаніі тлумачаць змяненнем яе стратэгічных прыярытэтаў: «Yota» мае намер сканцэнтравацца на развіцці бізнесу ў Расеі.
Усім карыстальнікам «Yota» у Беларусі аператар збіраецца вярнуць грошы, выдаткаваныя на набыццё мадэма «Yota» і аплату аднаго месяца інтэрнэту. Сума будзе разлічаная на аснове ўмоваў падключэння, якія выбраў карыстальнік.
Аператар «Yota» запусціў сваю сетку ў Беларусі ў канцы 2011 г., а яе камерцыйную эксплуатацыю пачаў з красавіка 2012 г. Хуткасць перадачы інфармацыі сягала 40 Мбіт/с.
Інтэрнэт ад «Yota» быў даступны на частцы тэрыторыі Менску і Горадні. У траўні 2012 г. кампанія прыпыніла падключэнне новых абанентаў.
belsat.eu