У Менску прыдумалі «Парад Паўлінак»


Імпрэза прайшла ў межах акцыі “Ноч музеяў – 2012”, а таксама з нагоды святкавання 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і 100-годдзя ягонай п’есы “Паўлінка”.

Парад адбыўся 19 траўня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Менску. У ім узялі ўдзел не толькі Паўлінкі ў класічнай трактоўцы гэтага вобразу, але і Паўлінкі, якія прэзентавалі розныя культуры ХХ стагоддзя: танцоркі твісту з 1960-х, дыска-Паўлінкі родам з 1980-х, а таксама сучасныя гіп-гоп-Паўлінкі.

belsat.eu

Стужка навінаў