Зорка біятлону ўсё ж такі ўзначаліць беларускую зборную


Вядомы французскі біятланіст Рафаэль Пўарэ (Raphaël Poirée) пагадзіўся ўзначаліць мужчынскую зборную Беларусі, паведамляе biathlon-online.de. “Прапанова беларусаў вельмі спакуслівая”, – заявіў Пўарэ нарвежскім медыям.

Паводле інфармацыі крыніцы, жонка Пўарэ і тры дачкі застануцца жыць у Нарвегіі. Супраца Пўарэ з беларускаю зборнаю прадоўжыцца да Алімпіяды ў Сочы.

Цяпер старшы трэнер мужчынскай зборнай – адзін з найбольш дасведчаных беларускіх спецыялістаў Юрый Альберс.

Нагадаем, 10 красавіка Пўарэ сустракаўся са старшынём Беларускай федэрацыі біятлона Вадзімам Зайцавым у Менску. Праўда, па выніках той сустрэчы не было ніякай канкрэтыкі: федэрацыя адзначала толькі, што “Зайцаў і Пўарэ абмеркавалі перспектывы магчымай супрацы”.

Пўарэ – трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, васьміразовы чэмпіён свету, чатырохразовы ўладальнік Кубка свету. Кар’еру спартоўца ён завершыў у 2007 г.

belsat.eu

Стужка навінаў