8 парадаў аб тым, як паводзіць сябе на допыце/апытанні


Адвакат Сяргей Зікрацкі ў сваім Facebook напісаў восем парадаў аб тым, як варта сябе паводзіць на допыце або апытанні. Юрыст падкрэслівае, што сёння большасць жыхароў нашай краіны патэнцыйна могуць затрымаць сілавікі для дачы паказанняў.

Адвакат Сяргей Зікрацкі звяртае ўвагу, што сёння амаль у кожнага ў нашай краіне ёсць сваяк, ці сябар, якога за апошнія шэсць месяцаў затрымлівалі. З прычыны гэтага абсалютная большасць жыхароў нашай краіны могуць затрымаць для апытання або допыту. Таму юрыст напісалі восем парадаў, якія могуць спатрэбіцца ў гэтай сітуацыі.

Сяргей Зікрацкі
Сяргей Зікрацкі.
Фота: Facebook

Парада першая. Права на юрыдычную дапамогу адваката

Вы маеце права атрымаць юрыдычную дапамогу адваката заўсёды і ўсюды. Так, менавіта заўсёды і ўсюды. Хто б і пры якіх абставінах вас не апытваў дапытваў, вы маеце права патрабаваць юрыдычную кансультацыю адваката. Нават калі вы ў КДБ у 3 гадзіны ночы, нават калі вы на памежнай заставе за 300 км ад Менску. Артыкул 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму (!) права карыстацца юрыдычнай дапамогай адваката ў любы момант (!).

Вы можаце заявіць, што настойваеце на юрыдычнай дапамозе адваката і не будзеце ўдзельнічаць у апытанні і допыце да таго моманту, пакуль не будзе прадастаўлены адвакат.

Калі ў вас ужо ёсць заключаная дамова з адвакатам, можна патрабаваць, каб прыехаў менавіта ваш адвакат. Калі ў вас няма дамовы з адвакатам, настойвайце, каб вам далі магчымасць заключыць дамову з адвакатам, у тым ліку далі магчымасць патэлефанаваць сваякам і сябрам, каб яны заключылі дамову з адвакатам у вашых інтарэсах.

Парада другая. Права не даваць паказанні супраць сябе і сваіх блізкіх

Права не даваць паказанні супраць сябе павінна трактавацца максімальна шырока. Гэта не толькі здзяйсненне вамі якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў. Гэта здзяйсненне вамі і вашымі блізкімі любых дзеянняў.

Напрыклад, вы маеце права адмовіцца ад пытання пра абставіны знаёмства з канкрэтным чалавекам, паколькі такім чынам вы будзеце даваць паказанні ў тым ліку і пра сябе. Вы маеце права не адказваць на пытанне аб сваіх службовых абавязках, паколькі гэта тычыцца вас.

Вам могуць нагадаць аб крымінальнай адказнасці сведкі за адмову ад паказанняў і дачу загадзя ілжывых паказанняў. Памятаеце, што адказнасць за адмову ад дачы паказанняў не тычыцца выпадкаў адмовы ад дачы паказанняў супраць сябе і сваіх блізкіх.

Парада трэцяя. Права адмовіцца ад ўдзелу ў апытанні

Вас могуць выклікаць у якасці сведкі. Допыт у якасці сведкі рэгулюецца КПК. Перад допытам вам абавязаны растлумачыць вашы правы мець адваката і не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх (гл. парады першую і другую).

Але вельмі часта грамадзян апытваюць не як сведак і не ў рамках КПК. Так часцей за ўсё робяць ГУБАЗіК, ДФР, РУУС. Такія апытанні праводзяцца ў рамках аператыўна-вышуковай дзейнасці. Закон Аб аператыўна вышуковай дзейнасці дае права грамадзянам адмовіцца ад удзелу ў аператыўна-вышуковых мерапрыемствах (за выключэннем негалосных).

Таму, як толькі вас выклікалі (забралі, павезлі) і вырашаюць з вамі пагаварыць, удакладніце, у якім статусе вы знаходзіцеся. Калі сведкі і будзе допыт у рамках КПК, то вы маеце права не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх (гл. параду другую). Калі ж вы не сведка, а будзе праводзіцца апытанне, то вы маеце права наогул нічога не казаць. Больш за тое, можаце патрабаваць, каб вас адпусцілі, паколькі ўдзел у такіх дзеяннях павінен быць выключна добраахвотным. Нагадаю, што параду першую (аб юрыдычнай дапамозе адваката) ніхто не адмяняў – пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў вы таксама мае права патрабаваць прысутнасці адваката.

Аб’ектыў
Палітвязень Ігар Лосік галадуе больш за месяц
2021.01.20 22:18

Парада чацвёртая. Права не паведамляць паролі ад тэлефонаў, кампутараў, электроннай пошты і акаўнтаў у сацсетках

На самай справе гэта права прама выцякае з права не даваць паказанні ў дачыненні да сябе і сваіх блізкіх. Я проста яго вылучыў асобна ў сілу вялікай значнасці інфармацыі, якая закрыта паролем. Падумайце 10 разоў перш, чым распавесці пароль супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Парада пятая. Не спяшайцеся з адказамі на пытанні, адказвайце выразна

Калі вы вырашылі даваць паказанні – не спяшайцеся адказваць на пытанне. Паўтарыце пытанне ў розуме, сфармулюйце ў розуме адказ на пытанне, і толькі пасля гэтага агучце яго. Адказ на пытанне павінен змяшчаць толькі тую інфармацыю, якую ў вас прасілі. Не варта распавядаць штосьці падрабязна (калі толькі вы свядома не сведчыце супраць таго, хто таксама праходзіць па гэтай справе). Бывалі выпадкі, калі падрабязныя адказы на пытанні і развагі на агульныя тэмы давалі праваахоўным органам тую інфармацыю, якую яны наогул не планавалі атрымаць у рамках апытання/ допыту.

Парада шостая. Уважліва чытайце дакументы, выпраўляйце недакладнасці і рабіце заўвагі

Усе вашыя паказанні павінны быць дакладна, карэктна і правільна зафіксаваныя. Па магчымасці даслоўна. Калі нешта зафіксавана недакладна – выпраўляйце. Калі нейкія вашы словы не адлюстраваны ў пратаколе – патрабуйце дапаўнення пратаколу. Вам могуць сказаць, што гэта ўсё роўна, вам могуць сказаць, што тут запісана правільным мовай і г.д. Але гэта на самай справе важна і павінна быць зафіксавана менавіта тымі словамі, якія вы сказалі. Настойвайце! Калі гэтыя вашы фразы не з’явіліся ў пратаколе або адлюстраваны недакладна – выпраўляйце і дапісвайце іх самі і замацоўвайце сваім подпісам.

Калі вы падпісваеце які-небудзь дакумент – можаце зрабіць любыя заўвагі, якія ў вас былі ўвесь гэта час. Вы прасілі адваката, а вам яго не далі – зазначце гэта. Вы прасілі шклянку вады, але вам не далі – зафіксуйце. Вам трэба было патэлефанаваць родным, але вам сказалі, што вы не маеце права на званок – пішыце. У вас балела галава, жывот, вы перажывалі за свайго сабаку – пазначайце ў пратаколе. Вы нават не разумееце, як гэта можа быць важна. Проста паверце і не бойцеся рабіць заўвагі, выпраўленні і пазнакі ў дакументах перш чым іх падпісаць.

Парада сёмая. Запамінайце від працэсуальнага дзеяння, пасады і прозвішчы, імя супрацоўнікаў

Я ведаю, што гэта складана. Але гэтак жа таксама і вельмі важна. Запомніце як мінімум назву дакументу, які вы падпісваеце і назву органа, які праводзіў дзеянне. Папрасіце паперу і асадку, каб запісаць. Вы маеце на гэта права. Таксама як маеце права рабіць любыя пазнакі падчас працэсуальных дзеянняў. Калі вам не далі паперу і асадку, калі вам забараняюць рабіць пазнакі – зазначайце гэта ў пратаколе, перш чым паставіць свой подпіс.

Парада восьмая. Адключыце эмоцыі, уключыце галаву

Гэта, бадай, самае складанае.

Вы апынецеся ў асяроддзі, у якім не бывалі раней. Вам будзе страшна з-за нявызначанасці. Людзі, якія вас будуць атачаць ў гэты момант, будуць рабіць усё, каб гэта стан захоўваўся ў вас максімальна доўга.

Яны будуць прыходзіць і сыходзіць. Яны будуць казаць шмат незразумелых слоў. Яны будуць называць нумары артыкулаў і тэрміны. Некаторыя могуць ціснуць, некаторыя могуць пагражаць, іншыя будуць пасміхацца. Яны будуць казаць, што хочуць дапамагчы вам.

Памятаеце, гэтыя людзі не могуць быць вашымі сябрамі. У вас з імі дакладна розныя мэты. Я ведаю процьму прыкладаў, калі ў абмен на патрэбныя паказанні супрацоўнікі праваахоўных органаў абяцалі адразу адпусціць і не праводзіць ператрус у доме ў састарэлых бацькоў, а па выніку пасля атрымання гэтых паказанняў адразу везлі на ператрус і «зачынялі» на 72 гадзіны.

Таму паспрабуйце адключыць эмоцыі. Паспрабуйце думаць галавой. Папрачіце шклянку вады. Супакойцеся. Калі побач ёсць адвакат – пагаворыце з ім яшчэ раз. Ён адзіны, хто сапраўды гуляе ў вашай камандзе. Калі адваката няма – патрабуйце прысутнасці адваката (гл. параду першую).

Памятаеце, што б вам не казалі – за сценамі і варотамі гэтай установы абавязкова ёсць вашы блізкія, знаёмыя і сябры. Яны любяць вас і перажываюць за вас. Яны гатовыя зрабіць усё, каб вам дапамагчы. І яны абавязкова вам дапамогуць. Ваша задача захоўваць самавалоданне, вытрымку, думаць галавой і не кіравацца эмоцыямі.

Стужка навінаў