Алесь Бяляцкі – 4,5 гады


Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» ў лістападзе 2011 г. асудзілі да чатырох з паловаю гадоў пазбаўлення волі за ўхіленні ад выплаты падаткаў ад прыбыткаў, атрыманых на рахункі ў Польшчы і Літве.

Падставаю для абвінавачванняў сталіся банкаўскія звесткі, атрыманыя ад польскіх і літоўскіх уладаў праз механізм двухбаковай юрыдычнай дапамогі. Бяляцкі тлумачыў у судзе, што, калі ягоную арганізацыю ў Беларусі забаранілі, не было іншай магчымасці атрымліваць гранты ад замежных спонсараў інакш, як на рахункі за мяжою. Ён падкрэсліваў, што атрыманыя такім чынам грошы прызначаліся на статутныя мэты арганізацыі – дапамогу асобам, чые правы былі парушаныя ўладамі. Гэтыя тлумачэнні, аднак, не прывялі да змяншэння пакарання. Суд не злагодзіў выраку, нават калі сям’я затрыманага і ягоныя сябры сабралі ды ўнеслі больш за 90 тысяч долараў нібыта нявыплачаных падаткаў.

У кастрычніку 2011 г. Бяляцкага намінаваў на Нобелеўскую прэмію камітэт, які ачоліла расейская праваабаронца Людміла Аляксеева.

Алеся Бяляцкага арыштавалі 4 жніўня 2011 г., асудзілі 24 лістапада 2012 г. на 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за «ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры». Утрымліваецца ў турме № 8 у Жодзіне.

Стужка навінаў