Сяргей Вазняк: Сродкаў з выбарчых фондаў недастаткова для агітацыі


“На кожнага выбарніка атрымліваецца крыху больш за Br 10 – столькі выдзяляе дзяржава на агітацыю. За Br 10 нават адной ўлёткі нельга выдаць, – кажа Сяргей Вазняк, давераная асоба Уладзіміра Някляева. – Я лічу, што гэта свядомая палітыка дзяржавы, скіраваная на тое, каб дзейны прэзідэнт меў перавагу, бо на яго працуюць дзяржаўныя СМІ”.

Паводле Сяргея Вазняка, стварэнне індывідуальных выбарчых фондаў таксама не ў стане палепшыць сітуацыі. “Гэты фонд таксама абмежаваны сумаю у Br 105 млн. Разам атрымліваецца Br 185 млн. Падзяліце на сем мільёнаў выбарнікаў – гэта менш за Br 30. Гэтага таксама недастаткова”, – лічыць актывіст.

Паводле звестак ЦВК, больш за ўсё сродкаў паступіла ў фонд Някляева – Br 98 625 000. На другім месцы – Аляксандр Лукашэнка (Br 13 280 200), на трэцім – Андрэй Саннікаў (Br 10 230 000).

Паводле стану на 7 снежня толькі тры кандыдаты на прэзідэнта Беларусі скарысталіся сродкамі з рахунку іхных індывідуальных выбарчых фондаў, паведамляе Цэнтрвыбаркам. Уладзімір Някляеў выдаткаваў Br 9 236 640, Андрэй Саннікаў – Br 1 422 357, Віталь Рымашэўскі – Br 110 000.

belsat.eu

Стужка навінаў