73-ці дзень пратэстаў. Экстрэмізм, візіт Ціханоўскай у Варшаву і інтэрв'ю Васкрасенскага


Беларусы працягваюць змагацца з рэжымам ужо 73-ці дзень. Агляд галоўных падзей дня чытайце на belsat.eu.

Святлана Ціханоўская наведала з візітам Варшаву.

Сёння, 20 кастрычніка, Святлана Ціханоўская прыбыла з візітам у Варшаву. Яна сустрэлася з польскімі палітыкамі: мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Кшыштафам Шчэрскім і прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.

Святлана Ціханоўская і Рафал Тшаскоўскі.
Фота: @tsikhanouskaya
Hавiны
Святлана Ціханоўская наведала з візітам Варшаву
2020.10.20 20:01

Галоўнай тэмаю сустрэчы перадусім стала абмеркаванне дапамогі Беларусі і беларусам, якія былі змушаныя пакінуць сваю радзіму і зʼехалі ў Польшчу. Перадусім дапамога будзе датычыць перасячэння мяжы, дазволаў на працу, а таксама пакет эканамічных рэформаў для Беларусі.

Таксама выступіла на адкрыцці навучальнага году ў Каледжы Еўропы і прэзентацыі стыпендыі Каліноўскага. Яна падбадзёрыла студэнтаў сваёй пранікнёнаю прамоваю, у якой закранула тэму пратэстаў у Беларусі і салідарнасці.

Святлана Ціханоўская ў Коледжы Еўропы.
Фота: @tsikhanouskaya

Telegram-канал NEXTA быў прызнаны экстрэмісцкім

Паводле рашэння суда Telegram-канал «NEXTA-Live» «змяшчае інфармацыйную прадукцыю (відэаролікі, заклікі і публікацыі як ад імя самой рэдакцыі канала, так і падпісчыкаў) з прыкметамі экстрэмісцкай дзейнасці, а менавіта: арганізацыя і публічныя заклікі да ажыццяўлення масавых беспарадкаў». Гаворка вядзецца пра матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 9 па 11 жніўня 2020 года.

Hавiны
Прадстаўніца МУС: «Змена лагатыпу NEXTA не стане падставай для выключэння іх са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў»
2020.10.20 16:23

Заяву на прызнанне «NEXTA» экстрэмісцкім падало Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасць і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (ГУБАЗіК МУС).

Прадстаўніца МУС Вольга Чамадавана ў сваім Telegram-канале падкрэсліла, што рэбрэндынг каналу і змена лагатыпу не стане падставай для яго выключэння яго са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер сілавікі будуць актыўна шукаць, хто распаўсюджвае забароненую інфармацыю. Гэта можа значыць, што не толькі падпіска, але і просты рэпост з каналу будзе карацца.

Самі жа стваральнікі праекту іранічна аднесліся да забароны, але ўжо паспелі перайменаваць канал.

Вялікае інтэрвʼю Юрыя Васкрасенскага

Былы палітзняволены Юрый Васкрасенскі даў парталу TUT.by грунтоўнае інтэрвʼю. У ім ён кажа, што пасля вызвалення актыўна займаўся сваімі галоўнымі задачамі: працаю над Канстытуцыяй і вызваленнем іншых палітзняволеных. Менавіта намаганнямі Васкрасенскага быў вызвалены з-пад варты Ілля Салей, Лілія Уласава і Віталій Шкляраў.

Васкрасенскі шмат распавядаў пра паводзіны Сяргея Ціханоўскага на сустрэчы. Паводле Юрыя, Ціханоўскі шмат перабіваў Лукашэнку, спрабаваў вырашыць свае дробныя пытанні. А Аляксандр Лукашэнка паказаў сябе на сустрэчы ў СІЗА як «мудры і разумны лідар».

Hавiны
«Лукашэнка даў мне карт-бланш, і я ганаруся гэтым». Вялікае інтэрв’ю Васкрасенскага парталу TUT.BY
2020.10.20 14:25

Таксама Васкрасенскі адмовіў усе падазрэнні ў супрацы з КДБ або іншымі спецслужбамі. А ўльтыматум Лукашэнку ён лічыць тупіковым.

Адзінае пытанне, перад адказам на якое Васкрасенскі доўга думаў, гучала наступным чынам:

«Ці не здаецца, што Лукашэнка пераўтварыў краіну ў ГУЛАГ?».

Адказ быў лаканічны:

«Не магу вам адказаць на гэтае пытанне».

Лукашэнка зрабіў пэўныя кадравыя перастаноўкі

Новых рэктараў трох ВНУ – двух менскіх і адной берасцейскай – прызначыў Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Рэктарам Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту (МДЛУ) стала Наталля Лапцева (да гэтага ўзначальвала факультэт нямецкай мовы). Кіраўніком Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтва (БДУКМ) прызначана Наталля Карчэўская (была намеснікам міністра культуры). Берасцейскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (БрДТУ) узначаліў Аляксандр Бахановіч (экс-прарэктар па вучэбнай рабоце БНТУ).

Таксама быў заменены дырэктар «Нафтану». Цяпер гэтую пасаду займае Андрэй Сайко, былы кіраўнік «Нафтахіму». Падчас прызначэння Сайко на пасаду Лукашэнка зазначыў, што шукаў на пасаду ня толькі кампетэнтнага, але і «вернага дзяржаве» чалавека. І таксама адзначыў, што гэта «няпростае прадпрыемства» — кіраваць ім хоча шмат карупцыянераў.

Ціск на грамадзянскую супольнасць

Улады працягваюць ціснуць на грамадзянскую супольнасць. Сёння па ўсёй краіне прайшлі суды над затрыманымі раней на розных акцыях салідарнасці. Таксама стала вядома, што ў доме грамадскай актывісткі Ганны Дапшэвічутэ, праходзіў ператрус. Ягоныя прычыны невядомыя. Ганна зараз застаецца на волі.

Hавiны
У генеральнай сакратаркі моладзевага савета «Рада» Ганны Дапшэвічутэ прайшоў ператрус
2020.10.20 16:32

З ператрусам прыходзілі і да матулі журналісткі газеты «Новы час» Ірыны Арахоўскай. Як стала вядома абаронцу карэспандэнткі, яна зʼяўляецца сведкаю паводле справы арганізацыі масавых закалотаў. Ірыну падстрэлілі гумавай куляю, калі яна працавала на акцыі 11 жніўня.

Hавiны
У кватэры матулі журналісткі Ірыны Арахоўскай прайшоў ператрус
2020.10.20 17:09

КТ belsat.eu

Стужка навінаў