Марэк Буцька ў “Гарачым каментары”


Дыпламатычны скандал з еўрапейскімі амбасадарамі вядзе Беларусь да самаізалявання – лічаць у краінах Аб’яднанай Еўропы. Менск нагадвае, што не выганяў прадстаўнікоў Еўразвязу з краіны і паўтарае: санкцыі супраць уладаў Беларусі не дапамогуць узнавіць дыялогу паміж Менскам і Бруселем.

Амбасадараў Беларусі ў Еўропе выклічуць у міністэрствы замежных справаў перад тым, як яны з’едуць для кансультацыяў на радзіму. Еўрапейскія ж дыпламаты ўжо пакінулі Беларусь. Мэсадж Захаду цвёрды: уведзеныя санкцыі будуць дзеяць і пашырацца, калі сітуацыя з правамі чалавека ў Сінявокай не наладзіцца. Як і раней, Польшча будзе бесперабойна выдаваць візы беларусам, якія не ўваходзяць у “чорны спіс”.

Былы першы сакратар амбасады Польшчы ў Менску Марэк Буцька, які пакінуў Беларусь падчас папярэдняга канфлікту з Захадам у 2005 г. гаворыць, што ў маштабах канфлікт сённяшні – значна больш сур’ёзны. Хоць польска-беларускія адносіны з таго часу, паводле яго, былі імітацыяй дыпламатыі. У такіх умовах амбасадар Польшчы не мог зрабіць шмат, таму ягоны ад’езд асабліва не паўплывае на практычны бок працы дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Менску.

Спадар Буцька ўзгадвае 1990-я гады і канфлікт вакол рэзідэнцыяў у Драздах, калі Беларусь таксама пакінуў шмат хто з амбасадараў.

Паводле госця „Гарачага каментару”, Аляксандр Лукашэнка спрабаваў падзяліць Еўразвяз, выслаўшы найбольш актыўных яго прадстаўнікоў і разлічваючы на традыцыйна разважлівую рэакцыю Бруселю. Аднак тут, зазначае спадар Буцька, кіраўнік Беларусі пралічыўся.

belsat.eu

Стужка навінаў