Незвычайная аперацыя ў Кітаі: Дэльфіну выразалі мяч


Дэльфін, які прыцягвае натоўпы наведвальнікаў у акіянарый гораду Наньцзін (Nanjing, Усходні Кітай), выпадкова праглынуў 30-сантыметровы валейбольны мяч. Гэта здарылася падчас гульні ў басейне.

20 студзеня жывёліне зрабілі аперацыю, перадае кітайская дзяржаўная тэлекампанія CCTV. Мяч “знайшлі” пры дапамозе эндаскопа. Аперацыя доўжылася 2,5 гадзіны. Дактары запэўнілі, што ніякіх пашкоджанняў стрававальнай сістэме выпадак не прынес.

belsat.eu

Стужка навінаў