Экстрэмальныя маразы ў Расеі ды Кітаі: да –49°С


Завеі ды вельмі нізкія тэмпературы ўдарылі па ўсходняй і паўночнай частцы Камчаткі ды па Якуціі. Экстрэмальныя маразы тут трымаюцца амаль тыдзень.

У Якуціі зачынілі дзіцячыя садкі і школы – тэмпература паветра тут апусцілася да мінус 49 градусаў. Паводле сіноптыкаў, надвор’е можа яшчэ пагоршыцца з-за цыклону, які ідзе з боку Японіі.

Падобнае надвор’е на поўначы Кітаю ў аўтаномным рэгіёне Унутраная Манголія. Тут у некаторых гарадох з аўторка трымаецца тэмпература паветра каля мінус 43 градусаў, а больш за палову тэрыторыі рэгіёну засыпала снегам. Некаторыя дарогі пакрытыя ледзяною коркаю таўшчынёю 5–6 см.

belsat.eu

Стужка навінаў