63 дзень пратэстаў. Лукашэнка распачаў дыялог з палітвязнямі


Субота 10 кастрычніка стаў чарговым днём паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. Belsat.eu падводзіць вынікі 63-га дня супрацьстаяння беларускага народу і ўладаў.

Alaksandr Łukaszenka w areszcie KGB, zdj.: Puł Pierwogo
Палітвязні і Аляксандр Лукашэнка ў СІЗА КДБ.
Фота: Пул первого

Чатыры з паловай гадзіны Лукашэнка размаўляў з Віктарам Бабарыкам і прадстаўнікамі Каардынацыйнай Рады і аб’яднанага штаба. Дзеля гэтага Лукашэнка прыехаў у СІЗА КДБ. Тым самым былы кіраўнік краіны прызнаў наяўнасць у Беларусі палітвязняў. Пра што вялася размова не агучваецца, але Лукашэнка заявіў, што «Канстытуцыю на вуліцы не напішаш».

Але словам і ўчынкам былога кіраўніка краіны веры няма. Гэтак, сябра прэзідыуму Каардынацыйнай Рады Павел Латушка заклікаў не верыць Лукашэнку.

«Тое, што Лукашэнка сеў за стол перамоваў, – заслуга нас, усіх тых, хто выходзіць на пратэсты ўжо два месяцы», – сказаў Павел Латушка.

Сябра Каардынацыйнай Рады нагадаў, што патрабаванні грамадства Беларусі застаюцца нязменнымі: вызваленне палітвязняў, прыцягненне да адказнасці вінаватых у злачынствах, правядзенне новых сумленных выбараў.

«Лукашэнка павінен сысці. Ён скраў выбар народа. Законна абранаму прэзідэнту для прыняцця рашэнняў не патрабуюцца сустрэчы ў СІЗА. Няма ніякіх злачынцаў – ёсць палітвязні. А значыць, ён абавязаны іх вызваліць. Сёння ж. У гэтую ж хвіліну. Павінны быць спыненыя ўсе крымінальныя справы па палітычных матывах.Тое, што Лукашэнка сеў за стол перамоваў, – заслуга нас, усіх тых, хто выходзіць на пратэсты ўжо два месяцы. Мы дамагліся зрухаў, і гэта важны крок да перамогі», – сказаў Павел Латушка.

Hавiны
Святлана Ціханоўская апублікавала размову з мужам
2020.10.10 21:24

Вечарам адбылася тэлефонная размова Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. Сяргею дазволілі патэлефанаваць жонцы ўпершыню з моманту затрымання ў Горадні летам. Яны абмеркавалі крокі Святланы, сустрэчы з замежнымі лідарамі і пагаварылі пра сваіх дзяцей. Пазней Святлана Ціханоўская пракаментавала сустрэчу ў СІЗА КДБ і размову з мужам.

«Сённяшнія падзеі – гэта вынік нашага з вамі ціску. Гэтай сустрэчай Лукашэнка прызнаў існаванне палітвязняў, якіх раней называў крымінальнікамі. І калі ён хацеў паказаць падрыхтаванасць да дыялогу, то павінен вызваліць палітвязняў неадкладна. Дыялог у турэмнай камеры не вядзецца. Ён кажа пра Канстытуцыйнай рэформе, але робіць гэта, толькі каб аслабіць наш пратэст. Мы працягнем жорстка стаяць на сваім і мірна дамагацца новых выбараў», – сказала Святлана Ціханоўская.

Традыцыйны жаночы марш

26 краінаў свету разам з беларускамі зладзілі марш у гэты дзень. Традыцыйная суботняя акцыя жанчын адбываецца ў фармаце «дэмаршу». Жанчыны выходзяць з кветкамі на вуліцы гарадоў і гуляюць па вуліцах, не збіраючыся ў калоны.

Аб’ектыў
Глабальны жаночы марш
2020.10.10 23:53
Жаночы марш салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве. 10 кастрычніка 2020 года.
Фота: ЮШ / belsat.eu

Пераслед і арышты

З пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі завялі больш за 300 крымінальных справаў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў, удзельнікаў мірных пратэстаў. І пры гэтым затрыманні і новыя справы надалей вядуцца. Гэтак, у Магілёве затрымалі адразу ж 13 актывістаў, сярод іх сябра АГП Таццяна Сівачэнка.

Сёння адвакату Эдуарда Пальчыса ўдалося сустрэцца з сваім падабаронным. Ён сапраўды на Акрэсціна, адбывае пакаранне ў выглядзе 30 содняў арышту.

«Ён бадзёры і на здароўе не скардзіцца. Лістоў не атрымліваў, але сам напісаў усім, каго ведае і чые адрасы ўспомніў. Прапаную ўсё ж пісаць яму яшчэ, можа, нешта ды дойдзе пазней. На адміністрацыю ЦІП не скардзіцца, кажа, што стаўленне нармальнае. Новых пратаколаў яму падпісваць не прыносілі», – распавяла жонка блогера Вікторыя.

Амбасадары ЕЗ з’ехалі з Беларусі

Кіраўнік МЗС Ватыкана наведаў Беларусь з мэтай вырашэння праблемы па вяртанню ў Беларусь мітрапаліта Кандрусевіча.

Пол Галахер у інтэрвʼю Crux заявіў пра спробы даказаць, што дазвол каталіцкаму іерарху вярнуцца ў Беларусь у інтарэсах касцёла і дзяржавы, аднак чыноўнікі не падзяляюць гэтага меркавання. Ён мяркуе, што праз абмежаванні, якія ўлады, верагодна, будуць імкнуцца навязаць у якасці ўмовы для вяртання арцыбіскупа, дамовіцца пра ягонае вяртанне будзе складана. Тым часам міліцыянты паведамляюць, што правяраюць кіраўніка каталіцкай царквы на прыналежнасць да беларускага грамадзянства: «Рашэння па гэтаму пытанню пакуль няма».

Пашпарт Тадэвуша Кандрусевіча быў прызнаны несапраўдным з-за праверкі яго прыналежнасці да беларускага грамадзянства, аднак самага грамадзянства краіны ён пазбаўлены не быў.

У Менску з амбасадараў краін ЕЗ на раніцу 10 кастрычніка засталіся толькі прадстаўнікі Аўстрыі ды Італіі. Рэшту амбасадараў краіны Еўразвязу адклікалі для кансультацыяў. Нагадаем, што напярэдадні віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жузэп Бурэль пагаварыў з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем і нагадаў, што Еўропа чакае ад уладаў Беларусі, спынення гвалту і рэпрэсіяў у дачыненні да грамадзянаў, вызвалення ўсіх затрыманых палітычных вязняў, павагі свабоды СМІ і грамадзянскай супольнасці, пачатку ўсёабдымнага нацыянальнага дыялогу.

Чарговы самападпал

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Гомлі. Тут мужчына падпаліў сябе проста на вуліцы. Відавочцы збілі полымя і выклікалі хуткую. Людзі кажуць, што мужчына крычаў, каб яго забілі, бо ён не хоча жыць. Паводле міліцыі, падпаліў сябе 42-гадовы жыхар Добрушу. Ягоная былая жонка адмовілася сустрэцца. Інцыдэнт здарыўся 10 кастрычніка аб 11 на праспекце Леніна ў Гомлі, паведаміла УУС Гомельскага аблвыканкаму.

Мужчына абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў. Вядома, што ў яго праблемы з алкаголем. Цяпер ён у шпіталі.

Кіберпартызаны ўзламалі шэраг дзяржаўных сайтаў

Кібер-партызаны ўзламалі афіцыйны сайт Нацыянальнага архіва РБ. Цяпер па спасылцы narb.by адкрываецца ролік пра гвалтоўныя затрыманні і дзеянні сілавікоў.

«Нацыянальны архіў павінен захоўваць і абараняць гісторыю ўсёй нацыі, але мабыць, яны самі не вельмі даюць рады, вырашылі ім крыху дапамагчы».

Хакеры ўзламалі таксама і яшчэ дзясятак сайтаў, сярод якіх meteo.by, МАЗ, шэраг сайтаў праўладных прафсаюзных арганізацыяў.

Меркаванні
Сустрэча закладніка з тэрарыстамі
2020.10.10 20:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў