Уладзімір Някляеў: Гэта апошні шанец беларусаў вызначыць свой лёс


Сёння ля чыгуначнага вакзалу ў Менску паўстаў пікет, які будзе працаваць ўдзень і ўночы.

Пікет арганізавала ініцыятыўная група кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева. Ён паведаміў, што першапачаткова ўлады не далі дазволу: “Мы сказалі, што ў гэтым выпадку наш удзел будзе не пасіўна-пратэставым, а актыўным. Мы сказалі, што станем усюды, дзе стаяць банэры “Разам мы – Беларусь”, і будзем пытацца: “Мы што ў вас, не Беларусь”?

На пікеце Уладзімір Някляеў заклікаў прысутных не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні, а “калі Лукашэнка пойдзе на падман”, выйсці на плошчу 19 снежня а 20-й гадзіне, каб адстояць свае правы.

На ягоную думку, улады змянілі рашэнне таксама і таму, што “Аляксандру Лукашэнку неабходна дэманстраваць дружбу з Еўрасаюзам, каб атрымаць 3 млрд еўраў”.

Палітык зазначыў, што браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2001 і 2006 гадах і бачыў, як “слабее актыўны пратэст у людзей”. “Я зразумеў, што […] палітычныя і эканамічныя з’явы будуць адбывацца, але ўжо без нас. Гэта апошні шанец нам самім вырашыць наш лёс, далей нас проста адсунуць як слабую і неэфектыўную сілу. Я не хачу, каб гэта здарылася, і таму я тут”, – сказаў Уладзімір Някляеў.

belsat.eu

Стужка навінаў