6 лютага могуць не працаваць банкаўскія карткі і банкаматы


Пра магчымыя перапынкі ў працы паведаміў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр (БПЦ) . 6 лютага ад 5 да 7 раніцы прадпрыемства правядзе тэхналагічныя працы на сеткавым абсталяванні.

«Магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ў сетцы арганізацыяў гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў», – падае сайт npc.by.

Прадпрыемства выбачаецца за магчымыя нязручнасці.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў