6 лютага чакаецца мокры снег з дажджом і мароз уначы


6 лютага на большай частцы Беларусі пройдзе снег, мокры снег, па захадзе з дажджом. Месцамі слабыя мяцеліца і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Белагідрамет папярэджвае пра моцны вецер.

Тэмпература паветра днём ад мінус аднаго градуса да чатырох вышэй за нуль.

У Менску часам снег, мокры снег (верагоднасць ападкаў 80-90 %). Слабыя мяцеліца і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні з пераходам на паўночны 5-10 м / с, парывы да 14 м / с. Тэмпература паветра раніцай да двух градусаў марозу, днём два градусы вышэй за нуль, вечарам ад трох да пяці марозу.

Hавiны
Мінздароўя: на мяжы дзейнічаюць 23 пункты праверкі на каронавірус
2020.02.04 19:47

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў