На «газавай ігле»


“У 2012 г. расейскі газ можа патаннець для суседзяў амаль удвая, а з 2013 г. яго кошт будзе прывязаны да ўнутрырасейскага”, – піша расейская газета газета “Ведомости”.

У 2012 г. кошт расейскага газу для Беларусі можа скласці крыху больш за $ 150 за 1000 кубаметраў, паведамляе газета “Ведомости” ў матэрыяле “Расея завяршае газавыя канфлікты з Беларуссю”.

Кошт сыравіны будзе разлічвацца паводле формулы, якая бярэ да ўвагі кошт у адным з рэгіёнаў Расеі. Усё гэта плануецца да падпісання на ўзроўні міжурадавых пагадненняў і кантрактаў з “Газпромам”, заявілі “Ведомостям” два чыноўнікі ва ўрадзе Расеі ды “Газпроме”, знаёмыя з ходам перамоваў.

Абмяркоўваецца кошт на 2012 г. – крыху больш за $ 150 за 1000 кубаметраў. “Яшчэ пару тыдняў таму” абмяркоўваўся дыяпазон $ 150–190, адзначыў працаўнік групы “Газпром”. Прагноз сярэдняга кошту ў Расеі на гэты год – каля $ 99 без ПДВ, на 2012 г. – $ 106–107. Які рэгіён Расеі будзе ўлічвацца ў формуле з 2013 г., крыніцы выдання “Ведомости” не раскрываюць – толькі ўдакладняюць, што гэта не Смаленская вобласць, на якую хацеў арыентавацца Менск. Да названага кошту будуць дадавацца выдаткі “Газпрому” на транспарт, захоўванне і рэалізацыю, а ў наступныя гады – індэксацыя, напрыклад, з увагі на ўзровень інфляцыі, паведамілі крыніцы. Фактычна, гэта будзе новая коштавая зона Расеі, адзначыў адзін з суразмоўцаў выдання.

belsat.eu

Стужка навінаў