Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў карцэр


Фармальна падставай пакарання стала тое, што палітвязень адмаўляецца хадзіць у сталовую.

Як зазначае юрыст Павел Сапелка, Мікалай Аўтуховіч і раней не еў турэмнай ежы, бо з-за шматлікіх галадовак ён пакутввае на страўнік. Аднак нараканняў з-за гэтага не было. “Дарэчы, Аўтуховіча першы раз так жорстка пакаралі. У яго былі сутычкі з адміністрацыяй, у тым ліку і з-за дрэннага харчавання. Кіраўніцтву калоніі таксама не спадабалася, што палітзняволены дапамагае асуджаным пісаць скаргі і адстойваць свае правы. Але ўсё выказвалась на ўзроўні вусных прэтэнзій, а зараз вось змясцілі ў ШІЗА”, — распавёў “Белсату” былы адвакат Мікалая Аўтуховіча Павел Сапелка.

Юрыст гаворыць, што пакуль не вядома колькі дзён вязень будзе знаходзіцца ў карцэры. І звязвае пакаранне Аўтуховіча з тым ціскам на палітвязняў, што ў апошні час значна ўзмацніўся. А таксама з лістом, што прыйшоў Аўтуховічу ў калонію ад кангрэсмена ЗША Джона Шымкуса. Павел Сапелка нагадвае, што Мікалай Аўтуховіч адмовіўся ў калоніі падпісваць паперы, аб тым, што прызнае сваю віну, абавязуецца стаць на шлях выпраўлення і супрацоўнічаць з адміністрацыяй.

Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны ў 2009 годзе на пяць гадоў зняволення нібыта за захоўванне зброі. Гэта ўжо другое пакаранне прадпрымальніка з Ваўкавыску. У 2006 годзе ён быў асуджаны на 3, 5 гады турмы нібыта за ухіленні ад падткаў. Дзякуючы жорсткім эканамічным санкцыям ЗША і Еўразвязу, у 2008 годзе Мікалай Аўтуховіч быў вызвалены. Freedom House ўнесла Мікалая Аўтуховіча ў спіс пятнаццаці найбольш вядомых у свеце палітвязьняў. У сувязі з тым, што Міністэрства юстыцыі пазбавіла адвакацкай ліцэнзіі Паўла Сапелку, мікалай аўтуховіч застаўся без абаронцы.

Дасылаць лісты Мікалаю трэба на адрас: 225293, Брэсцкая вобласць, г.Івацэвічы, ПК-5, атрад №13, Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу.

belsat.eu

Стужка навінаў