Нацысцкія лозунгі ды выбітыя шыбы ў бабруйскай сінагозе


11 лістапада невядомыя распісалі плот будынку нацысцкаю сімволікай і антысеміцкімі лозунгамі, а ўжо праз пару дзён выбілі некалькі шыбаў.

Паводле Яўгена Кудраўцава, кіраўніка бабруйскай габрэйскай суполкі, вандалы выбілі чатыры нядаўна пастаўленыя шыбы. У міліцыю пакуль падалі пратакол паводле факту антысеміцкіх напісаў.

«Балюча, проста вельмі балюча», – толькі так змог пракаментаваць здарэнне спадар Кудраўцаў.

Сінагогу рэгулярна наведваюць каля 50 вернікаў. Хутчэй за ўсё менавіта ім і давядзецца рамантаваць будынак.

belsat.eu

Стужка навінаў