Разбіўся адзін з «Еўракоптэраў» беларускіх памежнікаў


У раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёну Віцебскай вобласці прыкладна за кіламетр ад беларуска-літоўскай мяжы разбіўся верталёт Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі – “Еўракоптэр”.

Як паведаміў прэс-сакратар камітэту Аляксандр Цішчанка, на борце былі два чальцы экіпажу і здымачная група Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА “Саюз”) – Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі ды Сяргей Шамалаў. Яны рыхтавалі адмысловы рэпартаж з мяжы. Усе пяцёра чалавек загінулі.

Верталёт упаў і загарэўся. “Еўракоптэр” выконваў планавы палёт дзеля аховы дзяржаўнай мяжы.

Паводле факту катастрофы створаная адмысловая камісія. На месцы падзення працуюць спецыялісты праваахоўных органаў.

Дзяржаўны памежны камітэт выказаў спачуванні сваякам загінулых.

belsat.eu

Стужка навінаў