Крысціна Шацікава: мяне судзяць за тое, чаго я не рабіла


У Горадні пачаўся суд над актывісткай з Магілёву Крысцінай Шаціквай. Дзяўчыну вінавацяць у тым, што яна раздавала “друкаваную прадукцыю” у адной з гарадскіх крамаў.

“Самае дзіўнае, што ў тую краму я зайшла выпадкова, ужо пасля таго, як адміністрацыя выклікала міліцыю. І тых дзяўчынак, што раздавалі брашуры— дарэчы на гендэрную, а не палітычную тэматыку, — я ўвогуле не ведала”, — распавядае Крысціна. Пра тое, што да адказнасці прыцягваецца менавіта яна, Крысціна даведалася выпадкова ад дзяўчын, якіх выклікалі ў суд ў якасці сведкаў.

Падчас працэсу Крысціна Шацікава даведалася, што мае судовыя пакаранні, пра якія нават не здагадвалася. Напрыклад, што полацкі суд двойчы аштрафаваў яе амаль на 2 млн рублёў. “Таксама ў паперах было пазначана, што я актыўная ўдзельніца несанкцыянаваных мітынгаў і да таго ж з’яўляюся стрыечнай сястрой Дзмітрыя Завадскага”, — распавяла Крысціна.

Дзяўчына ўпэўнена: позву на суд у Гародні ёй не даслалі таму, што хацелі асудзіць “па-ціхаму”. “Пры маём удзеле ў працэсе ён можа ці зацягнуцца, ці разваліцца”, — упэўнена Шаціква.

Старшыня “Праваабарончага Альянсу” Людміла Гразнова паляванне на актывістку звязвае з маючымі адбыцца выбарамі. “Зараз будуць імкнуцца ізаляваць самую актыўную моладзь, а Шацікава ў папярэднюю прэзідэнцкую кампанію зарэкамендавала сябе як “ненадзейны элемент ”, — гаворыць праваабаронца.

Працяг суду над Крысцінай Шацікавай адбудзецца 10 лістапада.

belsat.eu

Стужка навінаў