Наступнае падаражанне паліва – на пачатку верасня?


Сайт інфармацыйна-асветніцкай арганізацыі «За аўта» са спасылкаю на крыніцу ў канцэрне «Белнафтахім» паведамляе пра магчымае чарговае павышэнне коштаў на паліва ўжо на пачатку верасня.

«22 жніўня, літаральна за некалькі гадзінаў да акцыі «Стоп бензін», канцэрн «Белнафтахім» скіраваў ліст прэзідэнту з прапановаю чарговага павышэння коштаў на паліва», – паведамляецца на сайце арганізацыі. Паводле крыніцы ў «Белнафтахіме», кошты маюць вырасці на 3–5 %. Арыенціровачная дата – 1 верасня.

Сёлета кошты на бензін і дызельнае паліва павышаліся шэсць разоў. Кошт бензіну «Нармаль-80» складае 4240 руб. (да апошняга падаражання – 4120 руб.; рост на 2,9 %), «АІ-92» – 4 460 руб. (4330 руб.; + 3,0 %), «АІ-95» – 4800 руб. (4650 руб.; +3,2 %), дызельнага паліва – 4720 руб. (4580 руб.; +3,1 %).

belsat.eu

Стужка навінаў