Студэнты заплацяць за індэксацыю заробкаў выкладчыкаў


Навучанне на першым курсе каштуе ад Br 7,5 млн у Беларускім дзяржаўным універсітэце да Br 4 млн у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва “БелТА”. Кошт навучання ў канкрэтнай ВНУ залежыць ад спецыяльнасці, кваліфікацыі ды стажу працы выкладчыкаў, стану матэрыяльна-тэхнічнай базы. Пры гэтым выдаткі на заработную плату ўключаюцца ў кошт з улікам іх індэксацыі, на накладныя ды іншыя выдаткі – з улікам падвышэння коштаў і тарыфаў на працы (паслугі), у тым ліку камунальныя, транспартныя, сувязі ды г. д.

Кошт платнага навучання ва ўніверсітэтах Беларусі ў 2011–2012 навучальным годзе:

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт – Br 6 626 000
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт – Br 6 186 000–6 428 000
Міжнародны экалагічны ўніверсітэт імя Сахарава – Br 5 748 000–6 181 000
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі – Br 5 400 00–6 000 000
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – Br 5 385 000–7 484 000
Беларуска-Расейскі ўніверсітэт – Br 5 100 000
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава – Br 5 070 000–5 750 000
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт – Br 5 012 000
Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна – Br 4 865 000–4 900 000
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт – Br 4 830 000–5 027 000
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту – Br 4 740 000
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Скарыны – Br 4 685 000
Берасцейскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт – Br 4 660 000–4 980 000
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт – Br 4 450 000–4 600 000
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова – Br 4 450 000
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт – Br 4 440 000
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання – Br 4 350 000
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Танка – Br 4 301 000–5 621 000
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Сухога – Br 4 299 000–4 698 000
Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт – Br 4 242 000–4 320 000
Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Купалы – Br 4 128 000– Br 6 269 000
Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт – Br 4 003 000–4 952 000

belsat.eu

Стужка навінаў