Яўген Ліпковіч: Майткоў з дзяржаўнага сцяга я не насіў, сімвалаў не зневажаў


“Мне патэлефанаваў следчы Дышчанка і заявіў, што я ім патрэбны як сведка ў справе, распачатай паводле 370-га артыкулу. На маю заўвагу, што да знявагі дзяржаўных сімвалаў я дачынення не маю, следчы выказаў упэўненасць, што я валодаю карыснаю для іх інфармацыяй, таму мушу падзяліцца”, – распавёў “Белсату” Яўген Ліпковіч.

Блогер падкрэслівае, што майткоў з дзяржаўнага сцяга ён не шыў, іх не насіў і дзяржаўных сімвалаў не зневажаў. Паводле яго, на допыт заўтра ён хутчэй за ўсё не пойдзе, бо “ёсць праблема сямейная – няма з кім заўтра пакінуць дачку”. Да таго ж адвакат Яўгена Ліпковіча будзе вольны толькі ў пятніцу.

Дарэчы, старшы следчы ГУУС Менгарвыканкаму Дзяніс Дышчанка вядомы праз пераслед актывістаў кампаніі “Гавары праўду”. Ён рабіў ператрусы ў актывістаў і ў офісе кампаніі, а таксама дапытваў іх.

belsat.eu

Стужка навінаў