Украіна хвалюецца за сваіх грамадзянаў у Беларусі


Паводле дырэктара Дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алега Валошына, Кіеў мусіць канстатаваць, што сістэма дачыненняў паміж уладамі ды часткаю грамадства не адпавядае таму, што ва Украіне разумеюць пад “еўрапейскімі стандартамі”.

“І ў такай сітуацыі нашыя грамадзяне часта робяцца бязвіннымі ахвярамі гэтых працэсаў. Нас гэта абурае, але ж мы не пачынаем масава затрымліваць грамадзянаў Беларусі ў Кіеве”, – кажа спадар Валошын.

Ён адзначыў, таксама, што Украіна выступае супраць палітычнай ізаляцыі Беларусі, бо ў такім выпадку яна не зможа заступіцца за сваіх грамадзянаў.

belsat.eu

Стужка навінаў