Менгарвыканкам распрадае маёмасць


Улады шукаюць грошай, каб закрыць дзіркі ў бюджэце.

На ўчарашняй нарадзе старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька выказаў прапанову: «Трэба прапанаваць грамадзянам кватэры, якія мы маем на балансе. А таксама правесці перамовы са сталымі арандатарамі нашых памяшканняў».

Улады хочуць запрапанаваць юрыдычным асобам, якія арэндуюць памяшканне больш за пяць гадоў, выкупіць яго. Кошт – 6 тыс. долараў за квадратны метр. Гэта амаль утрая вышэй, чым на рынку нерухомасці. Якім будзе кошт кватэраў для фізічных асобаў, пакуль не вырашылі. «Попыт, мы ўпэўненыя, будзе, – мяркуе старшыня упраўлення жыллёвай палітыкі Аляксандр Аўраменка. – На рынку другаснага жытла цяпер назіраецца паступовы ўздым».

Куды ж пойдуць атрыманыя грошы? Прэсавая служба гарвыканкаму называе некалькі аб’ектаў: «Пагашэнне пазыкаў УП «Белрыба», пакупка новага абсталявання для УП «Кінавідэапракат» і фінансавая дапамога УП «Менскія інфармацыйныя тэлевізійныя сеткі» – у іх ёсць запазычанасць па аплаце паслугаў расейскіх пракатчыкаў».

Эксперты мяркуюць, што гэта толькі невялікія ўладанні. «Прыватызацыя, прыцягненне інвестараў даюць прыбытак у некалькі разоў большы, але падобна да таго, што ўлады адтэрміноўваюць такія ўгоды на максімальна аддалены тэрмін, – кажа эканамістка Ірына Урбан. – Мэрыі варта было б сканцэнтравацца на буйных праектах, бо цікавасць да Менску ў інвестараў ёсць. Праўда, на ўмовах стабільнасці, а гэтага беларуская эканоміка пакуль прадэманстраваць не можа».

belsat.eu

Стужка навінаў