37-мы дзень пратэстаў. Галоўнае


Чырвоны касцёл
Хрэсны ход каля Чырвонага касцёла. 14 верасня 2020 года.
Фота: ТК / Belsat.eu

Belsat.eu падводзіць вынікі 37-га дня пратэстаў у Беларусі.

Пратэсты

У шэрагу ВНУ студэнты традыцыйна зладзілі акцыі пратэсту і салідарнасці з затрыманымі. Разам з тым з самай раніцы ў вестыбюлях універсітэтаў з’явіліся міліцыянты. Гэтак у МДЛУ будынак і тэрыторыю ўніверсітэту будуць ахоўваць супрацоўнікі Дэпартаменту аховы МУС Партызанскага раёну Менску.

Каля 2-3 дзясяткаў студэнтаў і выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту (БелДУТ) сабраліся на вялікім перапынку перад Альма-матэр, каб выказаць салідарнасць са сваім выкладчыкам Яўгенам Малікавым (гісторык, краязнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, грамадскі актывіст).

Фота: Facebook Таццяны Ждановіч

На знак падтрымання затрыманага ўчора аднаго медыка 9-й больніцы лекары зладзілі акцыю салідарнасці.

Пратэст медыкаў
14 верасня 2020 года. Акцыя салідарнасці з медыкамі 9-й больніцы Менску, затрыманымі 13 верасня на Маршы герояў. Іхныя калегі са шпіталя выйшлі на вуліцу з імёнамі рэпрэсаваных.
Фота: ТК / Belsat.eu

Вечарам традыцыйна адбылася акцыя каля Чырвонага касцёла. Жанчыны прыйшлі да касцёла ў белых масках з чырвонай паласой, у руках у іх былі белыя і чырвоныя лісты фармату А4. Удзельнікі акцыі зладзілі і хросны ход каля касцёлу.

Чырвоны касцёл
Хрэсны ход каля Чырвонага касцёла. 14 верасня 2020 года.
Фота: ТК / Belsat.eu

Міжнародная рэакцыя на падзеі ў Беларусі

Краіны Вышаградскай чацвёркі ўхвалілі своеасаблівы «план Маршала» для Беларусі. Яго могуць рэалізаваць у выпадку правядзення ў нашай краіне паўторных выбараў. План дапамогі падчас бліжэйшага саміту Еўразвязу прадставіць кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Мяркуецца стварэнне пэўнай «дарожнай мапы» захадаў ЕЗ, у межах якіх прадугледжваецца стварэнне стабілізацыйнага фонду, выкарыстанне шэрагу іншых фінансавых момантаў.

Hавiны
«Вышаградская чацвёрка» дапаможа Беларусі ў выпадку паўторных выбараў
2020.09.14 21:28

Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ў Сочы. Пуцін адзначыў, што беларусы самыя, без падказак звонку, павінны разабрацца ў сітуацыі, якая склалася ў краіне. Дзеля вырашэння крызісу, паводле словаў Пуціна, у Беларусі варта распачаць рэформу Канстытуцыі. Расейскія сілавікі, рэзерв якіх цяпер знаходзіцца каля беларускай мяжы, будуць знятыя і іх адправяць у месца дыслакацыі.

Пуцін і Лукашэнка ў Сочы.
Фота: kremlin.ru

Пры гэтым кіраўнік Крамля паабяцаў, што Расея выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры $1,5 млрд. Праўда, гэтыя сродкі пойдуць на рэструктурызацыю ранейшых пазыкаў.

Пераслед і затрыманні

У Гомлі міліцыянты затрымалі журналістаў Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса. Верагодна, што цяпер яны знаходзяцца ў Чыгуначным РАУС.

У Марыі Калеснікавай у турме пагоршылася здароўе. Пачалася алергія. Але, паводле словаў яе адвакаткі, яна не губляе гумару і моцная духам.

Памежны камітэт патлумачыў, чаму Тадэвуша Кандрусевіча не прапусцілі ў Беларусь.

«Паведамляем, што Вы былі не прапушчаны праз дзяржаўную граніцу ў сувязі з прынятым органамі ўнутраных спраў рашэннем аб прызнанні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пададзены нумар), які вам належыць, несапраўдным».

Тадэвуш Кандрусевіч звернецца ў МУС для высвятлення сітуацыі і спадзяецца на магчымасць хутчэйшага вяртання на Радзіму.

Hавiны
«Мы не чакалі, што будзе настолькі складана прыбраць Лукашэнку». Актывістка штабу Ціханоўскай пра надзеі і пра будучыню краіны
2020.09.14 16:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў